Сёньня ў Кастрычніцкім судзе пачынаецца працэс па справе «Экамэдсэрвіса»

Працэс мае пачацца а 10:00. Паводле зьвестак зь Сьледчага камітэту, па артыкуле аб службовай нядбайнасьці будуць судзіць гендырэктара і галоўнага інжынэра мэдцэнтру.
Таксама прыцягнуты да судовай адказнасьці анэстэзіёляг «Экамэдсэрвісу», які працаваў падчас апэрацыі.

27 сакавіка 2013 году пасьля плястычнай апэрацыі жыхарка Горадні Юлія Кубарава не ачуняла і памерла праз 4 месяцы ў 4-м сталічным шпіталі. Паводле сьледзтва, у часе апэрацыі дрэнна працаваў апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.