Пэрфоманс ля Берасьцейскага аблвыканкаму

Your browser doesn’t support HTML5

15 сьнежня актывіст БХД Алесь Чаркашын зладзіў пэрфоманс, у часе якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, папярэдне апрануўшыся ў адзеньне «прарока», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы чырвонай фарбай. Пасьля 10-хвіліннага выступу Алесь Чаркашын сышоў ад аблвыканкаму, але праз некалькі хвілін быў затрыманы міліцыянтамі ў суседнім квартале. Затым Алеся Чаркашына зьмясьцілі ў Берасьцейскую псыхіятрычную лякарню для абследваньня.