Баўмгэртнэр прасіў адвакатаў не камэнтаваць ягоную справу

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр папрасіў сваіх адвакатаў не даваць камэнтароў па ягонай крымінальнай справе.
«У адпаведнасьці з просьбай нашага падабароннага мы пакуль будзем устрымлівацца ад любых камэнтароў, якія тычацца дадзенай справы» , — заявіла агенцтву Інтэрфакс адвакат Ганна Славіна.

Пры гэтым яна патлумачыла, што такая пазыцыя Баўмгертнэра тычыцца не толькі сутнасьці прад’яўленага яму абвінавачваньня, ходу папярэдняга расьсьледаваньня, але і «любых іншых камэнтароў» .

Усё з трох беларускіх адвакатаў Баўмгертнэра адмовіліся паведаміць, ці апавешчаны іх падабаронны аб тым, што ў Расеі ў дачыненьні да яго заведзеная крымінальная справа.

У сваю чаргу прэсавы сакратар Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут распавяла, што «беларускія адвакаты не атрымлівалі афіцыйнага паведамленьня аб завядзеньні ў Расеі крымінальнай справы ў дачыненьні да Баўмгертнэра» .