Як фальшуюць выбары ў Азэрбайджане

Your browser doesn’t support HTML5

Відэа Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў заяўляюць пра масавыя парушэньні ў часе галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Гаворка ідзе пра ўкіданьне дадатковых бюлетэняў і гэтак званыя «каруселі», калі адны і тыя ж выбарцы галасуюць на некалькіх участках.
Асноўныя прэтэндэнты на пасаду кіраўніка Азэрбайджану — дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.

Аналітыкі ня маюць сумневаў, што афіцыйныя вынікі пакажуць перамогу Аліева зь вялікім адрывам.

Аліеў нязьменна кіруе Азэрбайджанам ад 2003 году, зьмяніўшы на прэзыдэнцкай пасадзе свайго бацьку Гейдара Аліева. Праз рэфэрэндум ён зьняў абмежаваньне бесьперапыннага знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе.