Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрасты прэзыдэнцкай кампаніі ў Азэрбайджане

Дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў упэўнены, што пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах. На гэтай падставе ён абмежаваў свае публічныя выступы. Аліеў з жонкай Мехрыбан Аліевай прысутнічаюць на адкрыцьці Азэрбайджанскага нацыянальнага гольф-клюбу ў горадзе Губа 19 верасьня.
1/14 Дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў упэўнены, што пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах. На гэтай падставе ён абмежаваў свае публічныя выступы. Аліеў з жонкай Мехрыбан Аліевай прысутнічаюць на адкрыцьці Азэрбайджанскага нацыянальнага гольф-клюбу ў горадзе Губа 19 верасьня.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Публічныя выступленьні Аліева ў значнай ступені зводзяцца да разразаньня стужачкі на цырымоніях адкрыцьця грамадзкіх будынкаў, рамонт многіх зь іх аплачваў рэзэрвовы фонд прэзыдэнта. Аліеў і яго жонка на адкрыцьці новага шпіталя ў Баку 12 верасьня. Замест пацыентаў — манэкены.
2/14 Публічныя выступленьні Аліева ў значнай ступені зводзяцца да разразаньня стужачкі на цырымоніях адкрыцьця грамадзкіх будынкаў, рамонт многіх зь іх аплачваў рэзэрвовы фонд прэзыдэнта. Аліеў і яго жонка на адкрыцьці новага шпіталя ў Баку 12 верасьня. Замест пацыентаў — манэкены.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аліеў адкрывае новы будынак Антыкарупцыйнага дэпартамэнту 30 верасьня. Азэрбайджан рэгулярна ўваходзіць у сьпіс самых карумпаваных краінаў сьвету
3/14 Аліеў адкрывае новы будынак Антыкарупцыйнага дэпартамэнту 30 верасьня. Азэрбайджан рэгулярна ўваходзіць у сьпіс самых карумпаваных краінаў сьвету
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Нават нешматлікія выступы Аліева праходзяць у ачапленьні і пільна кантралююцца. 14 жніўня Аліеў наведаў горад Ісмайлы, дзе ў студзені паліцыя гвалтоўна разагнала дэманстрантаў.
4/14 Нават нешматлікія выступы Аліева праходзяць у ачапленьні і пільна кантралююцца. 14 жніўня Аліеў наведаў горад Ісмайлы, дзе ў студзені паліцыя гвалтоўна разагнала дэманстрантаў.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Мэхрыбан Аліева (справа) разразае стужачку на адкрыцьці дзіцячага садку ў Баку 25 верасьня. Побач зь ёй — дачка Лэйла.
5/14 Мэхрыбан Аліева (справа) разразае стужачку на адкрыцьці дзіцячага садку ў Баку 25 верасьня. Побач зь ёй — дачка Лэйла.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Першая лэдзі Азэрбайджану адкрыла перад выбарамі сама мала 8 дзіцячых садкоў за два дні.
6/14 Першая лэдзі Азэрбайджану адкрыла перад выбарамі сама мала 8 дзіцячых садкоў за два дні.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аліева ў пустым пакоі дзіцячага садку ў Баку.
7/14 Аліева ў пустым пакоі дзіцячага садку ў Баку.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кампанія апазыцыйнага кандыдата Джаміля Гасанлы. Мітынг у цэнтры Баку 22 верасьня сабраў некалькі тысяч удзельнікаў
8/14 Кампанія апазыцыйнага кандыдата Джаміля Гасанлы. Мітынг у цэнтры Баку 22 верасьня сабраў некалькі тысяч удзельнікаў
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гасанлы (у цэнтры) выкарыстаў сваю кампанію, каб выкрыць карупцыю ва ўрадзе Аліева. Ён актыўна сустракаўся са сваімі прыхільнікамі ў гарадах і рэгіёнах Азэрбайджану. Гасанлы рыхтуецца да прамовы ў горадзе Сумгаіт 6 кастрычніка.
9/14 Гасанлы (у цэнтры) выкарыстаў сваю кампанію, каб выкрыць карупцыю ва ўрадзе Аліева. Ён актыўна сустракаўся са сваімі прыхільнікамі ў гарадах і рэгіёнах Азэрбайджану. Гасанлы рыхтуецца да прамовы ў горадзе Сумгаіт 6 кастрычніка.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сустрэчы з Гасанлы прыцягваюць багата ўдзельнікаў рознага веку. Тут ягоны малады прыхільнік у Сумгаіце з налепкай, на якой — перадвыбарчы лёзунг Гасанлы «Хопіць!»
10/14 Сустрэчы з Гасанлы прыцягваюць багата ўдзельнікаў рознага веку. Тут ягоны малады прыхільнік у Сумгаіце з налепкай, на якой — перадвыбарчы лёзунг Гасанлы «Хопіць!»
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гасанлы, аўтарытэтны гісторык Халоднай вайны і былы дэпутат, паказаў сябе харызматычным аратарам. Ён заклікае галасаваць за тое, каб «пакласьці канец дыктатуры адной сям’і ў Азэрбайджане». Гасанлы выступае на мітынгу ў Баку 22 верасьня.
11/14 Гасанлы, аўтарытэтны гісторык Халоднай вайны і былы дэпутат, паказаў сябе харызматычным аратарам. Ён заклікае галасаваць за тое, каб «пакласьці канец дыктатуры адной сям’і ў Азэрбайджане». Гасанлы выступае на мітынгу ў Баку 22 верасьня.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прыхільнікі праігнаравалі паліцэйскія пагрозы ды перашкоды і прыйшлі на мітынг Гасанлы ў паўночна-заходнім горадзе Шэкі 2 кастрычніка.
12/14 Прыхільнікі праігнаравалі паліцэйскія пагрозы ды перашкоды і прыйшлі на мітынг Гасанлы ў паўночна-заходнім горадзе Шэкі 2 кастрычніка.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Тэлевізійныя дэбаты былі хаатычнымі. Адзін з праўладных кандыдатаў, выступаючы, шпурнуў у Гасанлы бутэльку з вадой. Аліеў у дэбатах ня ўдзельнічаў. Ад ягонага імя прамаўлялі прадстаўнікі кіроўнай партыі.
13/14 Тэлевізійныя дэбаты былі хаатычнымі. Адзін з праўладных кандыдатаў, выступаючы, шпурнуў у Гасанлы бутэльку з вадой. Аліеў у дэбатах ня ўдзельнічаў. Ад ягонага імя прамаўлялі прадстаўнікі кіроўнай партыі.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Праўладны кандыдат Хафіз Гаджыеў, які кінуў бутэльку з вадой у Гасанлы, адкрыта абражаў адзінага кандыдата ад апазыцыі і назваў яго «амаральным» за тое, што той ладзіў мітынгі з грамадзянамі суседняй Армэніі.
14/14 Праўладны кандыдат Хафіз Гаджыеў, які кінуў бутэльку з вадой у Гасанлы, адкрыта абражаў адзінага кандыдата ад апазыцыі і назваў яго «амаральным» за тое, што той ладзіў мітынгі з грамадзянамі суседняй Армэніі.
9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

9 кастрычніка ў Азэрбайджане маюць адбыцца прэзыдэнцкія выбары.

На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзейны прэзыдэнт Ільхам Аліеў і адзіны кандыдат на прэзыдэнта Азэрбайджану ад шэрагу вядучых апазыцыйных сілаў Джаміль Гасанлы.

Аліеў, у чыёй перамозе і трэцім тэрміне наўрад ці можна сумнявацца, правёў кампанію амаль непрыкметна, адзначаюць назіральнікі. А Гасанлы, наадварот, выступаў на мітынгах, размаўляў з выбарцамі ў Баку і рэгіёнах.


Аліева зьвінавацілі ў фінансавай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі


Абвінавачаньні прагучалі 29 верасьня ў тэледэбатах кандыдатаў у прэзыдэнты Азэрбайджану. Яны трансьляваліся грамадзкім тэлебачаньнем краіны.

Сам Ільхам Аліеў не прымаў у іх удзелу. Большасьць кандыдатаў у прэзыдэнты нападалі на прадстаўніка Нацыянальнай рады дэмакратычных сіл Джаміля Гасанлы і іншых лідэраў апазыцыі. Нягледзячы на гэта, галоўнаму канкурэнту азэрбайджанскага кіраўніка ўдалося агучыць свае прэтэнзіі да ўладаў.

Джаміль Гасанлы, у прыватнасьці, назваў Ільхама Аліева «галоўным карупцыянэрам краіны» і акцэнтаваў увагу на тым, што ўлады не змагаюцца з самаўпраўствам чыноўнікаў. Ён таксама заявіў пра кабальныя ўмовы банкаўскіх крэдытаў: аказаўшыся ня ў стане расплаціцца, людзі ня раз канчалі жыцьцё самагубствам.

Пры гэтым Джаміль Гасанлы абвінаваціў улады краіны ў ільготным фінансаваньні беларускага прэзыдэнта. Ён распавёў, што ўрад Азэрбайджану даў Лукашэнку новы крэдыт па стаўцы ўсяго 1%.

Ільхам Аліеў пазычае грошы беларускаму калегу ня першы раз. Летам 2010 году кіраўнік Азэрбайджану выдзеліў Лукашэнку беспрацэнтны крэдыт на 200 мільёнаў даляраў, каб Беларусь змагла разьлічыцца з Расеяй за газ.


Аліеў і Лукашэнка — ворагі прэсы


Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» штогод публікуе сьпіс ворагаў прэсы.

Ня першы год запар у ім фігуруюць Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў.

У Індэксе свабоды СМІ сярод краінаў «Усходняга партнэрства» Беларусь займае перадапошняе месца, на апошнім — Азэрбайджан.
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG