Жанчына ўпершыню можа ачоліць Фэдэральную рэзэрвовую сыстэму ЗША

Прэзыдэнт Барак Абама вырашыў прызначыць Джанэт Елен кіраўніком Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША.
Абама павінен афіцыйна абвесьціць пра гэтае кадравае рашэньне ў сераду.

Елен, 67 год, у цяперашні час зьяўляецца намесьнікам старшыні ФРС.

Калі ейную кандыдатуру зацьвердзіць Сэнат, яна зьменіць Бэна Бэрнанке на пасадзе кіраўніка ФРС.

Бэрнанке сыходзіць пасьля васьмі гадоў працы старшынём Фэдэральнай разэрвовай сыстэмы ЗША.