Талаконьнікава з Pussy Riot пачала галадоўку

Надзея Талаконьнікава

Надзея Талаконьнікава, зьняволеная ўдзельніца панк-гурту Pussy Riot, пачала галадоўку. Яна кажа, што адміністрацыя калёніі хоча забіць яе.
У лісьце з-за кратаў Надзея Талаконьнікава апавядае пра самавольства і парушэньні закону з боку адміністрацыі Мардоўскай калёніі, дзе яна адбывае пакараньне.

Талаконьнікаву пакаралі двума гадамі калёніі. Яе прызналі вінаватай у хуліганстве на глебе рэлігійнай нянавісьці. Пакараньне яна адбывае ў Мардовіі.

Надзею Талаконьнікаву і Марыю Алёхіну арыштавалі пасьля таго, як у лютым 2012-га яны зладзілі ў саборы Хрыста Збавіцеля панк-малебен «Богородица, Путина прогони».