Расея разьлічвае, што Баўмгертнэра аддадуць неўзабаве

СІЗА КДБ

Працэс выдачы Беларусьсю кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра зацягнуўся. У Крамлі спадзяюцца, што гэтае пытаньне будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў.
«Учорашнія словы прэзыдэнта Беларусі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытаньне будзе самым бліжэйшым часам вырашана», — кажа Ўшакоў.

Раней Лукашэнка заявіў, што не выключае магчымасьці экстрадыцыі Баўмгертнэра ў Расею пры ўмове, што расейскія праваахоўныя органы правядуць неабходнае расьсьледаваньне.

«Уралкалій» скалануў рынак калійных угнаеньняў, абвясьціўшы 30 ліпеня пра разрыў супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем» і паабяцаўшы зьніжаць цану на прадукцыю, адначасова павялічыўшы вытворчасьць.

У адказ на заяву «Ўралкалія» Беларусь арыштавала генэральнага дырэктара кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра. З 26 жніўня ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.