Справа Данькова: відэа схаванай камэрай

Your browser doesn’t support HTML5

Радыё Свабода публікуе кароткае відэа, якое кіраўнік адукацыйнай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка зьняў на пачатку працэсу супраць бізнэсоўца Юрыя Данькова.
Суд над Даньковым праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.

Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасьні 2012 году і з таго часу застаецца пад вартай. Паводле Сьледчага камітэту, Данькову інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманьне пры клюбе прытону, уцягваньне ў прастытуцыю, падробка дакумэнтаў, ухіленьне ад падаткаў.

У 2001 годзе Юрый Данькоў быў прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, але прэзыдэнцкая кампанія для яго скончылася на этапе збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатам.