Асад: трэба 1 год і 1 мільярд даляраў

Башар аль-Асад

Сырыя гатовая зьнішчыць хімічную зброю. Аднак на гэта трэба адзін год і адзін мільярд даляраў, заявіў прэзыдэнт гэтай краіны Башар аль-Асад.
Асад назваў «нерэалістычнымі» доказы выкарыстаньня хімічнай зброі 21 жніўня ў прыгарадзе Дамаску, якія прыводзяцца ў дакладзе ААН.

Гэтыя заявы Башар аль-Асад зрабіў у інтэрвію тэлеканалу Fox News.

Раней міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што РФ атрымала доказы таго, хімічную зброю выкарысталі паўстанцы, а ня войскі Асада.