У інтэрвію тэлеканалу «Расія-24» прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў, што такое рашэньне зьвязана з гатоўнасьцю прыняць прапанову Расеі, а не прынятае пад узьдзеяньнем пагрозы ЗША ўжыць сілу супраць Дамаску.
Тэлеканал прыводзіць словы Асада пра тое, што сырыйскія ўлады накіруюць у ААН дакумэнты для падрыхтоўкі пагадненьня па хімічнай зброі.
Раней у чацьвер паўстанцкае Сырыйская свабодная армія адпрэчыла ініцыятыву Расеі. Узброеная апазыцыя лічыць неабходным прыняць больш жорсткія меры супраць рэжыму Асада.
У чацьвер жа міністар замежных справаў Францыі Ляран Фабіюс заявіў, што даклад інспэктараў ААН, якія расьсьледавалі меркаванае ўжываньне хімічнай зброі пад Дамаскам 21 жніўня, будзе, хутчэй за ўсё, абнародаваны ў панядзелак.
ЗША і іх саюзьнікі абвінавачваюць рэжым Асада ва ўжываньні атрутнага газу супраць мірных жыхароў. Дамаск і Расея, якая падтрымлівае сырыйскі ўрад, адпрэчваюць гэтыя абвінавачваньні.