Першыя дні волі пасьля двух гадоў няволі

Першыя дні волі пасьля двух гадоў няволі. Анонс

Пра першыя дні волі і два гады няволі зь Ірынай Халіп і Віталём Рымашэўскім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.
Гэтымі днямі суд зьняў пакараньне з журналісткі Ірыны Халіп, якая два гады таму за ўдзел у гэтак званых масавых непарадках 19 сьнежня 2010 году была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. А ў палітыка, былога кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага завяршыўся тэрмін адбыцьця двухгадовага ўмоўнага пакараньня, якое ён атрымаў за тую ж Плошчу. Што адчулі яны пасьля вызваленьня? Зь якіх свабодаў і правоў, забраных у іх на два гады, перадусім скарысталіся ў першыя дні волі? Як іхнае зьняволеньне ўплывала на жыцьцё сем’яў? Што было найцяжэйшым для іх і іхніх родных? Ці будуць яны дамагацца сваёй поўнай юрыдычнай рэабілітацыі? І якія ў іх пляны на будучыню?

Пра першыя дні волі і два гады няволі зь Ірынай Халіп і Віталём Рымашэўскім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.