Менск ізноўку заліло

У Менску залева прывяла да падтапленьняў на некаторых вуліцах.
Моцны дождж пачаўся ў сталіцы прыблізна аб 11:15 і йшоў прыблізна да 12 гадзінаў, пасьля чаго сьцішыўся. За гэты час некаторыя вуліцы пераўтварыліся ў вадаёмы, што зрабіла немагчымым рух транспарту.

На здымках — галоўны праспэкт беларускай сталіцы, праспэкт Незалежнасьці, у раёне станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў.

Па сканчэньні залевы праспэкт ля парку Чалюскінцаў перакрылі супрацоўнікі ДАІ.
Затапляе станцыю мэтро «Усход»