Тры актывісткі FEMEN асуджаныя на чатыры месяцы ў Тунісе

Дзьве грамадзянкі Францыі і грамадзянка Нямеччыны, актывісткі руху FEMEN, асуджаныя ў Тунісе на чатыры месяцы пазбаўленьня волі за акцыю ў напаўаголеным выглядзе ў падтрымку затрыманай паплечніцы Аміны Тайлер.
Палін Іль`е, Маргарыт Стэрн і Жазэфіна Макман правялі сваю акцыю 29 траўня. Гэта стала першым пэрформансам руху ў арабскай краіне.

Сама Тайлер чакае рашэньня суда, пасьля таго як напісала слова «Femen» на сьцяне непадалёк ад галоўнай мячэці горада Кайруан, а ў сакавіку ў інтэрнэце зьявіліся яе фатаграфіі з аголенымі грудзьмі.

На целе дзяўчыны быў надпіс «my body is my own» (маё цела належыць мне).