Вользе Класкоўскай працягнулі рэжым жорсткай ізаляцыі

Вольга Класкоўская

Да 13 траўня Класкоўская застанецца ў швэдзкай турме.
Такое рашэньне прынялі швэдзкія праваахоўныя органы — паведаміў сябар Вольгі, экс-старшыня Саюзу беларусаў Швэцыі Алесь Ліцьвінчык.
Паседжаньне ў справе Класкоўскай адбылося 29 красавіка.

«Зазвычай ізаляцыя доўжыцца толькі адзін месяц, — распавядае Алесь Ліцьвінчык са словаў адваката Ханса Брэдбэрга. — А гэта надзвычайная сытуацыя, калі ізаляцыю працягнулі. Яна нават калі на прагулку выходзіць, дык ня можа сустракацца зь іншымі зьняволенымі».

Класкоўскай можна пісаць лісты ў турму на адрас:

Volha Klaskouskaya (2013/141)
Häktet Österåker
Box 18425, Åkersberga
Sweden


24 красавіка Вольга Класкоўская напісала ліст, у якім папрасіла, каб яе дэпартавалі ў Беларусь.

Беларуская эмігрантка Вольга Класкоўская была затрыманая 30 сакавіка ў Швэцыі па падазрэньні ў замаху на забойства свайго мужа.