Ірак: амаль 500 сьмяротных пакараньняў за 8 гадоў

Турма ў Іраку

Ірак — адзін зь лідэраў паводле колькасьці сьмяротных пакараньняў.
Ад 2005 году, калі ў краіне зноў увялі сьмяротнае пакараньне, да сьмерці былі прысуджаныя 447 чалавек.

У турмах Іраку па-ранейшаму актыўна ўжываюцца катаваньні.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя, перадае ВВС.