Баўгары дамагліся датэрміновых выбараў

Прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўняліеў.

Датэрміновыя парлямэнцкія выбары ў Баўгарыі пройдуць 12 траўня. Пра гэта сёньня заявіў прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўняліеў.
Хваля пратэстаў, якія пачаліся ў Баўгарыі ў сярэдзіне лютага, прывяла да адстаўкі ўраду прэм’ер-міністра Бойка Барысава. 21 лютага гэтая адстаўка была зацьверджаная парлямэнтам.

Пратэсты былі выкліканыя павышэньнем тарыфаў на энэрганосьбіты, але потым абярнуліся супраць ураду Барысава і ўсёй палітычнай сыстэмы ў краіне. Баўгарыя зь сярэдняй месячнай зарплатай 400 эўра зьяўляецца найбяднейшай краінай Эўразьвязу.