Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Баўгарыі падаў у адстаўку


Мітынг у Сафіі, 20 лютага 2013 году
Мітынг у Сафіі, 20 лютага 2013 году

Урад Баўгарыі падаў у адстаўку пасьля некалькіх дзён масавых пратэстаў, якія суправаджаліся беспарадкамі.

Пратэсты былі выкліканыя высокімі коштамі на электраэнэргію і нізкім узроўнем жыцьця. Прэм’ер-міністар Бойка Барысаў заявіў, што ня хоча быць членам ураду, пры якім магчыма, каб паліцыянты зьбівалі простых грамадзянаў. Барысаў сказаў, што ў свой час менавіта народ прывёў яго да ўлады, і цяпер ён гэтую ўладу вяртае народу назад.

Раней на гэтым тыдні Барысаў звольніў міністра фінансаў і адклікаў ліцэнзію ў чэскай энэргетычнай кампаніі, якая пастаўляе электраэнэргію ў Баўгарыю.

Падчас сутыкненьняў у Сафіі і пяці іншых гарадах краіны пацярпелі некалькі дэманстрантаў. Пратэсты называюць самымі моцнымі ў краіне за апошнія 15 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG