Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е
У Беларусі воблачна, тэмпэратура да плюс 5 градусаў.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
Менск, у сядзібе ПБНФ (Чарнышэўскага, 3) — прэзэнтацыя інтэрнэт-парталу palitviazni.info. Пачатак а 18-ай.
Варшава, адкрыцьцё XXI Кірмашу гістарычнай кніг. Упершыню на Кірмашы будзе працаваць Салён беларускай кнігі, у якім выставяцца недзяржаўныя беларускія выдавецтвы, у тым ліку і кніжная сэрыя «Гарадзенская Бібліятэка».
Стакгольм, Грамадзянскі форум «Усходняга партнэрства».
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне ў Польшчы
1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон
1920 ― пачала працу Гарадзенская Беларуская Гімназія
1936 ― у Вільні выйшаў апошні 104 нумар газэты «Родны край», пасьля выданьне было забароненае польскай пракуратурай
1945 — абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай рэспублікі Югаславіі
1961 ― быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Боскай
У гэты дзень нарадзіліся:
1835 ― Цы Сі, маньчжурская імпэратрыца
1898 ― Клайв Стэйплз Льюіс, брытанскі пісьменьнік
1932 ― Жак Шырак, францускі палітык, былы прэзыдэнт Францыі
У гэты дзень памерлі:
1780 ― Марыя Тэрэзія, эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Вугоршчыны
1825 ― Зарыян Даленга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг
1937 ― Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт
1938 ― Палута Бадунова, беларускі палітык
1938 ― Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык
2001 — Джордж Гарысан, музыка рок-гурту Бітлз
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«Мы хацелі быць людзьмі, але нам у гэтым адмовілі»
Браніслаў Тарашкевіч
МІНУС 365
Атакаваны сайт «Радыё Рацыя»
Міжнародная амністыя пачала кампанію за вызваленьне Бяляцкага
Радаслаў Сікорскі: Я баюся нямецкага бязьдзеяньня