Памёр Сяржук Цімохаў

9 кастрычніка пасьля цяжкай хваробы памёр мастак Сяржук Цімохаў. http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24733378&w=640&h=458&skin=embeded
Ён быў намесьнікам старшыні Саюзу масткоў Беларусі.

Сяржук Цімохаў нарадзіўся ў 1960г. у вёсцы Кротаў Гомельскай вобласьці

У 1979 г. скончыў Менскую мастацкую вучэльню.

У 1984 г. скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтва (катэдру манумэнтальнага мастацтва).

З 1986 г. па 1998 г. жыў у Полацку.

З 1999 г. жыў і працаваў Менску.

Cябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 г.

Працаваў ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі (Менск), Музэі сучаснага мастацтва Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расеі (Масква), Музэі М. Шагала (Віцебск), Полацкім мастацкім музэі (Полацак), Галерэі "Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj "(Варшава), Галерэі "Walentowski Galerien«(Дрэздэн), Галерэі «Аxel Babke» (Дрэздэн), Галерэі «Аlla Bulyanskaya» (Масква, Лёндан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за межамі.

Ляўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 г.

Гран-пры 7-га міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Белграда» 2003 г.

Ляўрэат 1-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры 2008 г.


СЯРЖУК ЦІМОХАЎ у відэапраекце «Якіх пераменаў вы хочаце?» / 2010 год

Your browser doesn’t support HTML5

«Якіх пераменаў вы хочаце?» / Сяржук Цімохаў / 2010 год


Гісторыя аднаго цуду: Сяржук Цімохаў
Сяржук Цімохаў: Толькі траціна беларускіх мастакоў кантралюе свой арт-бізнэс


Творы Сержука Цімохава

Творы Сержука Цімохава