Эштан пагражае Менску «адпаведнымі захадамі»

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан абнародавала заяву ў сувязі з выдварэньнем зь Менску амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана:
«Я зь вялікай занепакоенасьцю атрымала паведамленьне зь Менску і Стакгольму аб тым, што беларускія ўлады вырашылі выдварыць швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана. Гэтае рашэньне супярэчыць нормам дачыненьняў паміж краінамі. Эўразьвяз і Швэцыя прыхільныя да мадэрнізацыі Беларусі і пашырэньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў, у прыватнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону.

Гэтае пытаньне будзе абмеркаванае ў Камітэце палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі, у тым ліку на прадмет адпаведных захадаў з боку ЭЗ», – гаворыцца ў заяве.