Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е:
У Горадні, Берасьці і Віцебску – дождж, у Магілёве, Гомелі і Менску – сонечна, без ападкаў. Тэмпэратура плюс 15–18.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца «Вечарына Салідарнасьці з палітвязьнямі», прымеркаваная да дня нараджэньня Зьмітра Дашкевіча. Пачатак у 18.00.
Сьцепанакерт, прэзыдэнцкія выбары ў непрызнанай рэспубліцы Нагорнага Карабаху.
Бялград, пачатак візыту генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ў балканскія краіны.
* * *
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1930 – па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваныя Максім Гарэцкі, Фларыян Ждановіч.
1949 – Лаос атрымаў незалежнасьць ад Францыі.
1953 – урачыстае адкрыцьцё ГЭС у Браслаўскім раёне.
1988 – у Віцебску пабудаваны летні амфітэатар, самая вялікая сцэна ў Беларусі на 5400 месцаў. Менавіта тут штогод праводзіцца «Славянскі Базар у Віцебску».
1994 – прэзыдэнтам Украіны стаў Леанід Кучма.
У гэты дзень нарадзіліся:
1869 – Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, пэдагог ды грамадзкі дзяяч.
1893 – Уладзімер Маякоўскі, расейскі савецкі паэт.
1898 – Гербэрт Маркузэ, нямецкі філёзаф, сацыёляг, ідэоляг студэнтаў-пратэстоўцаў на Захадзе ў 60-х гадах мінулага стагодзьдзя.
1909 – Сяргей Грыцавец, савецкі лётчык-зьнішчальнік 1930-х.
1912 – Аляксей Анішчык, беларускі пісьменьнік-мэмуарыст, пэдагог, журналіст, грамадзкі дзяяч.
1971 – Віталь Клічко, украінскі баксёр і палітык.
У гэты дзень памерлі:
1374 – Франчэска Пэтрарка, італьянскі паэт.
1851 – Тамаш Зан, паэт, сябра таварыства філяматаў.
1957 – Мікола Засім, беларускі паэт.
2010 – Ігар Дабралюбаў, беларускі савецкі рэжысэр, сцэнарыст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі ў вас ня ўсё добра ідзе з вашай дзяўчынай, гэта не абавязкова віна капіталістычнага спосабу вытворчасьці
Гербэрт Маркузэ
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
А.Сурыкаў: Першы транш крэдыту ЭўрАзЭс ня вырашыў праблемаў Беларусі
10 сутак ні за што. Турэмны дзёньнік незалежнага журналіста
Класкоўскі наконт «маўклівых рэвалюцый»: Тут – крызіс жанру