Расейскія грамадзкія актывісты выйшлі на вуліцы Масквы, каб выказаць сваё стаўленьне да ўступленьня ў пасаду прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. Журналісты Радыё Свабода вядуць відэарэпартаж з вуліц Масквы.
У Маскве на Манежнай плошчы паліцыя затрымала некалькі дзясяткаў актывістаў, якія сабраліся ў дзень інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна на акцыю пратэсту супраць несумленных выбараў.
Па паведамленьнях, паліцыя выбірае з натоўпу людзей з белымі стужкамі — сымбалем чысьціні выбараў. Па некаторых крыніцах, ужыты сьлезацечны газ.
Расейская служба Радыё Свабода вядзе ОНЛАЙН-РЭПАРТАЖ.
У Маскве падчас «Маршу мільёнаў» затрымана больш за 450 чалавек
---<