Лідэры БХД і «Маладога фронту» прынялі заяву ў абарону Дашкевіча

Зьміцер Дашкевіч

27 верасьня «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» сумесна з «Маладым фронтам» і «Маладой Беларусьсю» прынялі сумесную заяву з патрабаваньнем спыніць катаваньні лідэра «Маладога фронту» і сябра БХД Зьмітра Дашкевіча.

«Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў нечалавечых умовах. Ціск, які аказваўся на яго з моманту незаконнага арышту 18 снежня 2010 году, зараз перайшоў у адкрытыя катаваньні. Яго пазбаўляюць сну і ежы, спрабуюць зламаць псыхалягічна. Пад пагрозай здароўе і жыцьцё моладзевага палітычнага лідэра, шчырага хрысьціянскага верніка.

Мы патрабуем спыніць катаванні Зьмітра Дашкевіча. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і іх поўнай рэабілітацыі».
Пад адкрытым зваротам падпісаліся:
Георгі Дзьмітрук, сустаршыня БХД
Алесь Кіркевіч, намесьнік старшыні «Маладога фронту»
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД
Павал Севярынец, сустаршыня БХД
Артур Фінькевіч, старшыня руху «Маладая Беларусь»
Аляксей Шэін, сустаршыня БХД