Справу Рыгора Кастусёва таксама спынілі

Рыгор Кастусёў

Экс-кандытат у прэзыдэнты атрымаў паведамленьне пра спыненьне крымінальнага перасьледу ў справе пра масавыя беспарадкі 19 сьнежня. Фармулёўка — «у сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях складу злачынства».

«Я мяркую, што ўлады ўсё ж вырашылі асадзіць назад. Тое, што адпусцілі дзевяць чалавек, што прыпыняюць пераслед — гэта ўсе ж паказвае, што ўлады паступова пачынаюць даваць задні ход. Спадзяюся, што гэты працэс пойдзе далей», — сказаў Кастусёў у інтэрвію Эўрарадыё.

Кагадзе спынілі справы ў дачыненьні да кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, журналісткі Натальлі Радзінай, дэмакратычнага актывіста Алега Корбана, сябры перадвыбарчага штабу Мікалая Статкевіча Аляксандра Арастовіча.