Удзельнікі менскай акцыі салідарнасьці зь Бяляцкім – на волі

Акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.

Удзельнікаў акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім у Менску адпусьцілі з пастарунку. Яны заставаліся ў Цэнтральным РУУС каля трох гадзінаў і былі адпушчаныя пасьля складаньня пратаколаў апытаньня, фатаграфаваньня і зьняцьця адбіткаў пальцаў.

Шасьцёра праваабаронцаў на чале са Зьмітром Салаўёвым на Кастрычніцкай плошчы Менску раздавалі ўлёткі з заклікам падпісаць паручэньне за зьняволенага праваабаронцу, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».