Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улёткі "Свабоду Бяляцкаму" на Кастрычніцкай плошчы

абноўлена

Шасьцёра праваабаронцаў на чале са Зьмітром Салаўёвым на Кастрычніцкай плошчы Менску правялі акцыю салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. Яны раздавалі ўлёткі з заклікам падпісаць паручальніцтва за зьняволенага праваабаронцу. Удзельнікаў акцыі затрымалі.

14.35 Імёны некаторых затрыманых: Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Зьміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак, Алесь Абрамовіч.

14.30 На плошчы затрымалі яшчэ двух удзельнікаў акцыі. Іх зьвезьлі некуды на машыне ДАІ.


14.25 Спэцназаўцы міліцыі затрымалі некаторых удзельнікаў акцыі, завялі іх у пастарунак на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”. У журналістаў, якія засталіся на плошчы, міліцыянты правяраюць дакумэнты.


14.05 На ўдзельніках акцыі чорныя майкі з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму".



12 жніўня кіраўніку праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне, што ён утойваў прыбыткі ў асабліва буйным памеры.

15 жніўня Бяляцкага пакінулі пад вартай сама меней на 2 месяцы.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. У той самы дзень на офісе праваабарончага цэнтру "Вясна", а таксама на кватэры і лецішчы Бяляцкага прайшлі ператрусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG