Чыгір: «Я не спадзяюся, што ў дзейнасьці Нацбанку будуць кардынальныя зьмены»

Міхаіл Чыгір

Былы прэм’ер-міністар, экс-старшыня праўленьня Белаграпрамбанку Міхаіл Чыгір перакананы, што ў грашова-крэдытнай палітыцы Беларусі нічога ня зьменіцца з прызначэньнем новага кіраўніка Нацбанку:

«Кардынальныя зьмены наступяць тады, калі памяняюць палітыку ўрад, Нацыянальны банк і кіраўнік дзяржавы, і яна будзе ўзгодненая. А адзін Нацыянальны банк ня можа прымаць кардынальныя рашэньні. Яны павінны прымацца і ўзгадняцца зь іншымі важнейшымі ведамствамі ў нашай краіне — што да прыватызацыі, што да грашовай масы, патрэбныя ўзгодненыя рашэньні. Пакуль што я не спадзяюся, што будуць кардынальныя зьмены.

Яшчэ ў пятніцу Лукашэнка казаў, што Пракаповіча няма на каго замяніць, а за нядзелю перадумаў».