Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч больш не кіруе Нацыянальным банкам


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч
20 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Юрыя Алымава.

Прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведамляе, што, што Пётар Пракаповіч, які перанёс сур’ёзную апэрацыю на сэрцы, павінен прайсьці цягам бліжэйшых месяцаў курс рэабілітацыі.

Пётар Пракаповіч 18 траўня афіцыйна прыступіў да выкананьня сваіх службовых абавязкаў пасьля працяглай хваробы. У красавіку яму зрабілі апэрацыю на сэрцы.

П.Пракаповічу 68 гадоў. Нацбанк ён ачольвае з 1998 году. У студзені 2011 году Аляксандар Лукашэнка працягнуў тэрмін паўнамоцтваў Пракаповіча на пасадзе старшыні праўленьня Нацбанку да 31 сьнежня 2015 году.

Юры Алымаў
Яшчэ ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка казаў, што замяняць Мясьніковіча і Пракаповіча амаль няма на каго.

Прызначаны на пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Юры Алымаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Кыргызстане. Скончыў Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут. З 1985 году працаваў у Сьветлагорску. У 1993–1997 гадах Алымаў быў намесьнікам гомельскага абласнога кіраўніка "Беларусбанка". Прыйшоў у Нацбанк 1998 годзе разам з Пракаповічам. Праз тры гады стаў першым намесьнікам кіраўніка Нацбанку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG