Беларусь прыпыніла транзыт гародніны з краінаў Эўразьвязу

Беларусь прыняла рашэньне прыпыніць транзыт у Расейскую Фэдэрацыю гародніны з краінаў Эўрапейскага Зьвязу, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Неабходная інфармацыя даведзеная да ведама Дзяржаўнага памежнага камітэту і Дзяржаўнага мытнага камітэту, якія ажыцьцяўляюць непасрэдны дагляд транспартных сродкаў, што перасякаюць мяжу Рэспублікі Беларусь.