Закрыцьцё расейскіх СМІ можа закрыць крэдыт

Абмежаваньне дзейнасьці расейскіх СМІ ў Беларусі ня можа не адбіцца на пераглядзе Расеяй сваёй пазыцыі па пытаньні аб выдзяленьні Беларусі крэдыту.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Крамлі.

Намер беларускага кіраўніцтва абмежаваць дзейнасьць расейскіх сродкаў масавай інфармацыі выклікаў самае шырокае непрыманьне ў расейскай грамадзкасьці.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 27 траўня заявіў пра магчымасьць спыненьня працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расейскіх. Ён абвінаваціў СМІ ў нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках.