«Крытычную масу» ў Менску разагналі амапаўцы

Затрыманьнямі як меней 15 чалавек скончылася рэгулярная акцыя аматараў язды на роварах «Крытычная маса» ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе велааматар Барыс Ашчэпкаў.

«Кожную пятніцу штомесяц мы ладзім акцыю ў абарону нашага права езьдзіць па горадзе на роварах. Мы патрабуем наладжваньня сапраўдных умоваў для язды па роварах, мы супраць зясільля ў горадзе аўтамабіляў. 27 траўня нас сабралося чалавек 70, мы ехалі па праспэкце Незалежнасьці, нікому не заміналі. І вось насупраць крамы „Акіян“ нас спыніў аўтамабіль ДАІ, а потым зьявіліся яшчэ некалькі аўтамабіляў і аўтобусаў з амапаўцамі. На раварыстаў пачалося сапраўднае паляваньне, паводле маіх дадзеных, затрымалі ня менш як 15 чалавек. Усіх адвезьлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі».