Саюз беларускіх пісьменьнікаў прапанаваў вылучыць Някляева на Нобэлеўскую прэмію

Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў на чарговым пасяджэньні аднагалосна прапанавала рэкамэндаваць пісьменьніка Ўладзімера Някляева на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі.

Таксама яна ў чарговы раз выказала падтрымку зьняволеным літаратарам Аляксандру Фядуту і Паўлу Севярынцу.

Апроч таго, было вырашана, што ўвосень пройдзе справаздачна-выбарны зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.