Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскага ляўрэата адлучылі ад кіраўніцтва яго ж банку


У Банглядэш нобэлеўскі ляўрэат Мухамад Юнус пазбаўлены пасады кіраўніка створанага ім самім банку "Грамін", які выдае бедным людзям так званыя мікракрэдыты для адкрыцьця ўласнага бізнэсу.

Нацыянальны банк Банглядэш паведаміў аб рашэньні звольніць Юнуса, заявіўшы аб тым, што ён насуперак закону застаўся на пасадзе, дасягнуўшы пэнсійнага ўзросту. Назіральнікі зьвязваюць рашэньне з канфліктам паміж Нацыянальным банкам і Юнусам, што абвастрыўся ў апошнія месяцы.

Юнус, разам з банкам "Грамін", атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру ў 2006 годзе. У рашэньні Нобэлеўскага камітэту адзначалася, што схема мікракрэдытаваньня, распрацаваная Юнусам, была пасьпяхова выкарыстаная і ў шэрагу іншых краін сьвету.
XS
SM
MD
LG