Рымашэўскі ў міліцыі Кастрычніцкага раёну

Віталь Рымашэўскі

У міліцыі Кастрычніцкага раёну знаходзіцца кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі, а таксама намесьнік кіраўніка ягонага выбарчага штабу Дзяніс Садоўскі і давераная асоба кандыдата Анатоль Міхнавец.

Віталь Рымашэўскі прыехаў на месца затрыманьня Дзяніса Садоўскага. Паведаміўшы Дзянісу Садоўскаму, што ягоны аўтамабіль забяруць на штрафную стаянку для праверкі, супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка выклікаў спэцназаўцаў. Дзяніса Садоўскага адвезьлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну аўтазакам.

Туды ж прыехаў Віталь Рымашэўскі і назіральнікі АБСЭ. Яны просяць патлумачыць прычыну затрыманьня Дзяніса Садоўскага.

23:25 Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі пакінулі міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску. Гэт адбылося пасьля таго, як у міліцыю прыехалі назіральнікі АБСЭ і журналісты. Кіраўнік ДАІ Кастрычніцкага раёну ня стаў браць на сябе адказнасьць за затрыманьне Дзяніса Садоўскага і рэтыраваўся.

У выніку паплечнікі Дзяніса Садоўскага вярнулі яго машыну і на ёй выправіліся ў офіс.