Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У намесьніка кіраўніка штабу Рымашэўскага забралі аўтамабіль


Супрацоўнікі ДАІ забралі пасьведчаньне кіроўцы ў намесьніка старшыні штабу кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага — Дзяніса Садоўскага. Як толькі Садоўскі спыніў машыну на вуліцы Ўльянаўскай каля офісу БХД, да яго падышлі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі аддаць ім пасьведчаньне кіроўцы.

Спачатку супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка казаў, што машына прыпаркаваная з парушэньнем правілаў дарожнага руху. Пазьней ён сказаў, што аўтамабіль перагоняць на штрафную стаянку, бо ён нібыта лічыцца ва ўгоне.

Пры гэтым пасьведчаньне кіроўцы супрацоўнік ДАІ вярнуць Дзянісу Садоўскаму адмовіўся.

Сябра БХД Валерыя Чарнаморцава паведаміла, што гэтую машыну назіральнікі меліся скарыстаць, каб сачыць з вуліцы за выбарчым участкам.

Гэта ня першы выпадак у прэзыдэнцкую кампанію, калі ў актывістаў дэмакратычнага руху забіраюць аўтамабіль на праверку. У лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча цягам двух дзён забралі спачатку адзін аўтамабіль, а потым другі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG