Сямашка: з 3,5 тон нафты толькі адна бязмытная

Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку сёлета будуць загружаныя прыкладна на 70%.
Пра гэта заявіў сёньня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Раней абодва заводы працавалі са 100%-най загрузкай, але цяпер сытуацыя зьмянілася "радыкальна". Паводле Сямашкі, раней з кожных трох тон расейскай нафты дзьве тоны былі бязмытныя. А цяпер з 3,5 тон толькі адна тона бязмытная. Менавіта з гэтым зьвязана зьніжэньне загрузкі НПЗ, Калі летась Беларусь перапрацавала 21,5 мільёна тон сырой нафты, то сёлета плянуецца перапрацаваць15,8 мільёнаў тон нафты.

Таксама Сямашка распавёў пра сытуацыю з крэдытамі. Ён сказаў, што Кітай гатовы прадставіць Беларусі "вельмі выгадныя" крэдыты на 15 мільярдаў даляраў.

Паводле Сямашкі, Францыя дала Беларусі крэдыт на 500 мільёнаў эўра.