На плошчы Свабоды ў Менску прайшла акцыя супраць прэзыдэнцкага ўказу № 60. Яе ініцыявалі актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху.
6 нацыянал-бальшавікоў сталі ля ратушы зь лёзунгамі супраць указу № 60. Праз 5 хвілін большасьць удзельнікаў затрымаў спэцназ. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі рабіць фатаздымкі.