Мытны кодэкс знаходзіцца на парадку дня сэсіі

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Маскевіч.

«Праца над ім ідзе, і вынікі візыту прэзыдэнта дазволяць кожнаму дэпутату і ў цэлым грамадзкасьці ацаніць значнасьць гэтага кодэксу, яго ўвядзеньне менавіта цяпер. Таму так пахапліва мы яго не выносім на разгляд, мы яго толькі ў чацьвер унесьлі на парадак дня сэсіі, а дэпутаты атрымалі яго на рукі ў чацьвер ці ў пятніцу».

Журналісты пацікавіліся ў спадара Маскевіча: як прагаласавалі б яго калегі, калі б ратыфікацыя Мытнага кодэксу адбылася менавіта сёньня?

Паводле спадара Маскевіча, калі б галасавалі сёньня, то бальшыня прагаласавала б «за», бо гэта новыя магчымасьці для Беларусі, нягледзячы на вядомае жаданьне, каб гэта быў раўнапраўны варыянт.

Наступнае паседжаньне Палаты прадстаўнікоў адбудзецца 23 чэрвеня.