Генпракуратура не камэнтуе месцазнаходжаньне Бакіева

Курманбек Бакіеў

Запыт кіргіскага боку пра выдачу Курманбека Бакіева Генпракуратура Беларусі мае намер разгледзець да канца чэрвеня гэтага года.

Цяпер Генпракуратура Беларусі разглядае запыт і адпаведна міжнародным нормам разгляд працягнецца месяц. Вынікаў трэба чакаць да канца чэрвеня, паведамілі ў Генпракуратуры, перадае Інтэрфакс.

Беларусі бок можа запатрабаваць дадатковыя дакумэнты па гэтай справе і працягнуць тэрміны разгляду запыту.

У Генэральнай пракуратуры не пракамэнтавалі "Свабодзе" інфармацыю пра тое, што Курманбек Бакіеў нібыта знаходзіцца за межамі Беларусі, у Турэччыне.

Таксама там не адказалі на пытаньне, ці высьвятляла Генпракуратура месцазнаходжаньне К.Бакіева, экстрадыцыі якога патрабуе Кіргізстан.