Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у Смаленску

Belarus - White-Red-White flag over Smalensk, 13May2010

Паводле інфармацыі дэмакратычнага актывіста Барыса Хамайды, сёньня днём у цэнтры Смаленску на электрычных дратах праз Дняпро зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Як стала вядома дэмакратычнаму актывісту з крыніцаў вартых даверу, да сьцяга была прымацаваная наступная цыдулка:

«14 траўня 1995 года беларускі рэжым правёў ганебны рэфэрэндум па скасаваньні беларускай мовы і гістарычных сымбаляў. Тагачаснае кіраўніцтва Расеі прызнала вынікі гэтага абсурду. Сёньняшняя акцыя ў Смаленску, горадзе Вялікага княства Літоўскага, сьведчыць пра тое, што нацыянальныя сьвятыні беларускага народу зьнішчыць немагчыма, бо яны вечныя. Жыве Беларусь! Мірон».