Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг на “страле” будаўнічага крана ў Віцебску


Мінулай ноччу нацыянальны сьцяг зьявіўся ў цэнтры гораду, на новабудоўлі па вуліцы Леніна. Невядомы Мірон вывесіў яго каля 3-й гадзіны ночы. На досьвітку сьцяга ўжо не было.


Вежавы кран, на «страле» якога быў вывешаны сьцяг, працуе на будаўніцтва «піраміды» — так у Віцебску называюць будынак культурна-дзелавога цэнтру па вуліцы Леніна. Паводле чутак, у «піраміду» мае перасяліцца абласная управа КДБ, якая цяпер месьціцца ў былым губэрнатарскім палацы па вуліцы Савецкай.

З крыніц, вартых даверу, вядомы зьмест цыдулкі, якая была прымацавана да сьцяга: «Асьвяціў новыбудоўлю „канторы“. Каб замест савецкага КДБ паўстала Беларуская Служба Бясьпекі (скарочана БСБ). У новы будынак — з гістарычнымі сымбалямі і без ідэалёгіі і чэкізму. Хай умацоўваецца нацыянальная бясьпека беларускай незалежнай дзяржавы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон.»

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG