Адзін зь лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» знаходзіцца ў Гарадзкім аддзяленьні міліцыі Ленінскага раёну Менску.
Яго затрымалі за некалькі хвілін за пачатку Акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы Менску у мэтро. У актывіста забралі пашпарт, не тлумачаць прычыну затрыманьня і не складаюць пратакол. Максім Вінярскі мяркуе, што яго выпусьцяць праз тры гадзіны пасьля затрыманьня, як гэта адбылося з актывістамі Маладога фронту.