Экс-пракурору пагражае 8 гадоў

Міхаіл Сьнягір

Сёньня дзяржаўны абвінаваўца папрасіў для былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце газэты «Народная воля». Экс-пракурору пагражае таксама канфіскацыя катэджа, да будаўніцтва якога ён меў дачыненьне, і пяціпакаёвай кватэры па вуліцы Грыбаедава ў ціхім цэнтры Менску.

Былога генэральнага дырэктара будаўнічай фірмы «Забудова» Міхаіла Кудзелку дзяржабвінаваўца папрасіў пазбавіць волі на 4 гады.