Сацыял-дэмакрата зарэгістравалі ў Новалукомлі

Сябар Аргкамітэту па стварэньні БСДП (НГ) Іван Юбко зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты і ў гарадзкі, і ў віцебскі абласны савет.
Пра гэта паведаміў віцебскі каардынатар Аргкамітэту па стварэньні БСДП (НГ) Аляксей Гаўруцікаў.

Выбарчая камісія ў Гарадку зарэгістравала сёньня кандыдатам у дэпутаты абласнога савету і старшыню тамтэйшай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова.

У большасьці рэгіёнаў, і ў самім абласным цэнтры пасяджэньні па рэгістрацыі кандыдатаў пройдуць заўтра.