Беларуса, які зьбег з Бутыркі, абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук

Бутырскі сьледчы ізалятар.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Ўпраўленьня Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў па горадзе Маскве.
Увечары 22 сакавіка Віталя Астроўскага разам з сукамэрнікамі павялі ў лазьню. Яму ўдалося выбегчы праз адкрытыя дзьверы ў двор, а потым пералезьці праз плот знакамітай Бутырскай турмы.

Грамадзянін Беларусі Віталь Астроўскі быў затрыманы ў сьнежні 2009 году на Беларускім вакзале ў Маскве паводле запыту беларускіх апэратыўнікаў.

МУС Беларусі падазрае Астроўскага ў сэрыі крадзяжоў з прыватных дамоў. У дачыненьні да яго заведзена крымінальная справа паводле артыкула 158 (крадзеж) Крымінальнага кодэксу Расеі.