Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
МАРОЗ...
...усё мацнее. Тэмпэратура: -25 — -21 С.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Давасе ў Швэйцарыі пачынаецца сусьветны эканамічны форум, які патрывае да канца месяца.
Румынскі прэзыдэнт Траян Башэску наведвае Малдову.
У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае ў Кангрэсе са штогадовым зваротам "Аб становішчы краіны".
У Сан-Францыска канцэрн "Apple" прэзэнтуе нешта пад назвай iPad, што, паводле чутак, мае зрабіць рэвалюцыю ў сьвеце кампутэраў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1756 нарадзіўся адзін з найбольш улюбёных кампазытараў сьвету, Вольфганг Моцарт.
У 1832 нарадзіўся ангельскі пісьменьнік Льюіс Кэрал, аўтар славутых раманаў пра Алісу/Алесю: "Alice in Wonderland" і "Through the Looking-glass". Першы з раманаў на беларускую мову пераклаў Максім Шчур, а ў гэтым годзе маюць выйсьці два розныя беларускія пераклады другога — аўтарства Максіма Шчура і Веры Бурлак.
У 1836 нарадзіўся Леапольд фон Захэр-Мазох, ад прозьвішча якога пайшоў тэрмін "мазахізм".
У 1901 памёр славуты італьянскі кампазытар опэраў Джузэпэ Вэрдзі.
У 1913 адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы “Паўлінка”. У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс.
У 1940 годзе памёр вядомы савецкі пісьменьнік Ісак Бабель.
У 1945 савецкія вайскі вызвалілі нацысцкі канцлягер Асьвенцім.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Галівудзкае беларускае кіно".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Пачынай спачатку і ідзі, пакуль ня дойдзеш да канца; тады спыніся", — Льюіс Кэрал.