Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА...
...і марозна. Тэмпэратура: –12 — –10 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Адкрыцьцё ў Менску пэрсанальнай выставы Ўладзіміра Цэслера ў галерэі "Ў". Пачатак у 19:00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Бэрліне пачынаецца "Grüne Woche", найбольшы ў сьвеце кірмаш харчовых і сельскагаспадарчых прадуктаў.ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1919 годзе, пасьля паразы антыўрадавага паўстаньня ў Бэрліне, былі арыштаваныя і забітыя канваентамі па дарозе ў турму лідэры Камуністычнай партыі Нямеччыны Карл Лібкнэхт і Роза Люксэмбург.
У 1946 у Менску пачаўся судовы працэс над ваеннымі злачынцамі нямецкай арміі. 14 фашыстоўскіх генэралаў і афіцэраў прысудзілі да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выканалі 30 студзеня.
У 1994 прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Менск.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Чаму прынц Гэры хоча ў войска, а Франак Вячорка – не?"
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
"Я, магчыма, ня быў самым вялікім прэзыдэнтам, але весялей за ўсіх правёў восем гадоў", — Біл Клінтан.