Тэрмін зьняволеньня экіпажу Іл-76 трэці раз працягнуты на 12 дзён

МЗС працягвае перамовы аб вызваленьні беларускага лётчыка ў Тайляндзе. Аб гэтым паведаміў прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Папоў.
Як падае БЕЛТА, сёньня суд у Тайляндзе трэці раз працягнуў на 12 дзён тэрмін затрыманьня экіпажу самалёта Іл-76. Матывацыя – неабходнасьць апытаньня яшчэ некалькіх сьведак і праверка пашпартоў падазраваных.

МЗС Беларусі шчыльна супрацоўнічае з казахскімі дыпляматамі. Адзін з варыянтаў магчымага вызваленьня беларускага пілёта – пад залог. Сёньня, аднак, суд адмовіўся вызваліць затрыманых пад залог.