Выбарчы законапраект на гэтым тыдні паступіць у Палату

Зьмены і дапаўненьні ў выбарчае заканадаўства Беларусі паступяць у Палату прадстаўнікоў літаральна праз некалькі дзён. Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміла старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына:
“Дакумэнт ужо падрыхтаваны і цяпер знаходзіцца на ўзгадненьні ў аблвыканкамах, Вярхоўным судзе, Савеце Міністраў ды іншых арганізацыях. Наколькі я ведаю, да заўтрашняга дня ўсе ўстановы, куды накіроўвалі законапраект, мусяць даць свае адказы. Так што я спадзяюся, што на гэтым тыдні дакумэнт будзе дасланы ў Палату прадстаўнікоў

Лідзія Ярмошына таксама сказала, што мясцовыя выбары пройдуць у красавіку 2010 году па выпраўленаму заканадаўству. Аднак дакладную дату выбараў яна назваць пакуль ня можа:

“Яе пакуль няма. Мы гаворым толькі пра красавік. Чаму? Таму, што назваў дату, і нібыта пачаў выбарчую кампанію”.